Меню
Вернуться к списку новостей...

ХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні адбудуцца ў красавіку ў Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі

21.12.2015

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у ХІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях «Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі». Дадзеная канферэнцыя адбудзецца 7–8 красавіка 2016 года ў Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 116). Праблемнае поле канферэнцыі:

  • 500-годдзе беларускага кнігадрукавання: аб падыходах да святкавання юбілею ў 2017 г.
  • Рукапісная кніжнасць Беларусі.
  • Беларуская рукапісная і друкаваная кніга ў айчынных і замежных зборах.
  • Мастацкае афармленне рукапіснай і друкаванай кнігі.
  • Спадчына Францыска Скарыны і яго пераемнікаў.
  • Беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст.
  • Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
  • Друкарня Марціна Кухты, газеты «Наша доля» і «Наша Ніва», выдавецкае таварыства «Загляне сонца і ў наша аконца»: да 110-годдзя.
  • Сучасная беларуская кніга.
  • Кніжны гандаль і беларуская кніга.
  • Роля і месца кнігі ў сучасным інфармацыйна-камунікацыйным асяроддзі.
  • Футурыстычныя прагнозы будучыні кнігі.
  • Нацыянальны дакумент і нацыянальная бібліяграфія: тэорыя, гісторыя і перспектывы развіцця.
  • Адам Сакольчык – беларускі бібліёграф: да 120-годдзя з дня нараджэння.
  • Кніга ў музейнай прасторы.
  • Віртуальныя кніжныя выставы.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, англійская. Іншыя ўмовы ўдзелу:

Для ўдзелу ў канферэнцыі з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю на партале www.nlb.by.

Даклады і паведамленні:

Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць па электроннай пошце kireeva@nlb.by не пазней за 1 сакавіка 2016 г.

Патрабаванні да афармлення даклада:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.
  2. Аб'ём даклада разам з рэзюмэ на рускай і англійскай мовах, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла .doc альбо .rtf (Microsoft Word).
  3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках у канцы сказа, напрыклад [3, с. 15].
  4. Рэзюмэ на рускай мове аб'ёмам не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі) і рэзюмэ на англійскай мове  – не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі).

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

 

Каардынатар:

Кірэева Галіна Уладзіміраўна

Тэлефоны: (8 017) 293 27 81, 293 27 82.

Факс: (8 017) 266 37 06.

E-mail: kireeva@nlb.by, sapega@nlb.by.


Новости
Начался прием заявок на "Конкурс инноваций в образовании 2016" 19.04.2016

К участию приглашаются индивидуальные разработчики и небольшие команды из 2-6 человек без каких-либо ограничений по возрасту, профессиональной принадлежности, гражданству и политическим убеждениям. Если у Вас есть инновационные идеи для сферы образования - этот конкурс для Вас!

Подробнее...

График проведения и программа ЦТ в 2016 году 26.02.2016

В 2016 году РИКЗ наконец пошел на встречу абитуриентам и сделал им сразу несколько подарков, которые раньше никогда не делал: демонстрационные тесты, решения РТ, график ЦТ, спецификация к будущим тестам – все это доступно абитуриентам этого года.

Подробнее...

Наверх
© 2008-2016 MJOB.BY
VEDAJ.BY - Архитектура и культура БеларусиEDUCON.BY - Физика и Математика - Теория и ЗадачиMAMASBLOG.BY - Сайт о воспитании детей для мамDVERIDUB.BY - Двери, лестницы и мебель из массива дуба